Выстава "Мая Радзіма-Беларусь"

09.10.2023
Беларусь - мая Радзіма
Якая прыгожая назва ў нашай краіны - Беларусь!
А яшчэ мы завём яе - Радзіма.
А яшчэ - Бацькаўшчына.
 
Радзіма - бо тут мы нарадзіліся, бо яна нам самая родная з усіх краін ва ўсім свеце.
Поле, лес, рэчка, возера, зямля, па якой мы ходзім, веска ці горад, у якім мы жывем, - гэта Радзіма.
У нашай дашкольнай установе прайшла тэматычная выстава малюнкаў  i вырабаў " Мая Радзiма Беларусь". У гэтай выставе прынялi ўдзел бацькi i выхаванцы сярэдняй групы №5. Выстава атрымалася вельмi цiкавай i незвычайнай. Запрашаем Вас наведаць нашу выставу.