Расцём беларусамі
Дидактическая игра "Наша Радзіма"
Беларускія народныя гульні
Выкарыстанне беларускiх народных гульняў у дашкольнай установе
Методыка навучання дзяцей дашкольнага ўзросту беларускiм рухавым гульням мае свае спецыфiчныя асаблiвасцi ў залежнасцi ад узросту дзяцей.
Па-першае, падбiраючы гульню, педагог цi кiраўнiк фiзiчнага выхавання павiнен звярнуцца да праграмы выхавання i навучання ў дзiцячым садзе, у якой cпic гульняў складзены з улiкам агульнай рухавай падрыхтоўкi дзяцей пэўнага ўзросту i накiраваны на вырашэнне пэўных вучэбна-выхаваўчых задач. Рухавы змест гульняў павiнен адпавядаць умовам ix правядзення. Важна ўлiчваць пару года i надвор'е.
Па-другое, выбар гульнi вызначае яе месца ў рэжыме дня. На першай прагулцы мэтанакiраваны гульнi больш дынамiчныя, на другой - гульнi розныя па рухавай характарыстыцы. Да пачатку гульнi трэба зрабiць разметку пляцоўкi, падрыхтаваць патрэбнае абсталяванне i атрыбутыку.
Па-трэцяе, збор дзяцей на гульню неабходна праводзiць у тым месцы пляцоўкi, адкуль будуць пачынацца гульнёвыя дзеяннi. Збор павiнен праходзiць хутка i цiкава, таму трэба прадумаць прыёмы i пастаянна ix змяняць. Арганiзацыя дзяцей на гульню патрабуе ад педагога вялiкай знаходлвасцi. Асаблiва важна выклiкаць цiкавасць да гульнi ў самым пачатку. Часам гэтыя прыёмы супадаюць з прыёмамi збору дзяцей. Вялiкi эфект дае абыгрыванне атрыбутаў.
Старэйшыя дзеці любяць i ўмеюць гуляць. 3 iмi можна дамовіцца аб месце i сігнале збору на прагулку. На гульнёвай пляцоўцы ix з6ipaюць з дапамогай заклікалачкі. Па даручэнні педагога пэўныя дзеці збіраюць астатніх у назначаны час. У гэтай групе прыёмамі арганізацыі выступаюць песенькі, вершыкі, загадкі.
Па-чацвёртае, тлумачэнне правілаў гульні павінна быць кароткім, зразумелым, эмацыянальным, цікавым.
Выкарыстанне беларускіх народных гульняў дапаможа вырасціць дзяцей здаровымі, працавітымі і мужнымі людзьмі, якія будуць шанаваць народныя традыцыі.
БЕЛАРУСКІЯ НАРОДНЫЯ ГУЛЬНІ
Назва: «Гарлачык»
Узрост: старэйшы.
Інвентар: не патрабуецца.
Педагагічнае значэнне: садзейнічае развіццю хуткасці, хуткасці рэакцыі, спрытнасці, развівае ўвагу.
Змест: Гуляючыя сядзяць у крузе на кукішках. Гэта “гарлачыкі”. Па крузе ходзіць “пакупнік”. Спыніўшыся ля каго-небудзь, ен пытаецца:
- Колькі каштуе гарлачык?
Гуляючы адказвае:
- За гарлачык гэты дай нам зусім крышку: Каб ніколі не хварэць – маннай кашы лыжку.
Пасля гэтых слоў гуляючы – “гарлачык” – паднімаееца і бяжыць па крузе ў адным напрамку, а “пакупнік” – насустрач яму. Кожны імкнецца заняць свабоднае месца. Той, хто спазніўся, становіцца “пакупніком”.
Правіла гульні: ігракі павінны бегчы па крузе ў розных напрамках пасля слоў: “…маннай кашы лыжку”.
Назва: «Млын»
Узрост: сярэдні.
Інвентар:не патрабуецца.
Педагагічнае значэнне: развівае сілу, спрыт, вынослівасць. Выхоўвае пачуццё калектывізму.
Змест: дзеці ўтвараюць круг. На сярэдзіну яго выходзяць тры пары. Яны становяцца адзін да аднаго спіной i моцна счэпліваюць pyкi, сагнутыя ў локцях. Дзеці, што стаяць у крузе, павольна рухаюцца ўправы бок i спяваюць:
Млынарня на горцы
Крыламі махае,
Крыламі махае,
Зерне працірае.
Сама не глытае,
Другі хлеб выпякае.
У час спеваў дзеці, што знаходзяцца ў сярэдзіне круга, імітуюць колы млына: адзін нахіляецца, другі ў гэты час абапіраецца на cпiнy таварыша i падымае нoгi. Гульня працягваецца да таго часу, пакуль адна з пар не спыніцца.
Правілы гульні: у сярэдзіну круга павінны выйсці дзеці аднолькавай фізічнай падрыхтоукі.
Назва: «Надзейка»
Узрост: малодшы.
Інвентар: не патрабуецца.
Педагагічнае значэнне: практыкуе ва ўменні ўзгадняць рухі са словамі песні; замацоўвае ўменне суадносіць свае дзеянні з дзеяннямі партнёраў; выхоўвае ўзгодненнасць калектыўные дзеяннеў.
Змест: па лічылцы дзеці выбіраюць Надзейку. Астатнія становяцца ў круг і загадваюць:
Ты, Надзейка, раскажы,
Спрытна ўсім нам пакажы,
Як бабулі (дзядулі, сяброўкі, козлікі ….) скачуць.
Надзейка выконвае танцавальныя рухі і адказвае:
Вось так, вось так –
Так бабулі (дзядулі, сяброўкі, козлікі ….) скачуць.
Потым яна запрашае скакаць усіх дзяцей разам з ёю.
Правілы гульні: дзеці павінны дакладна выконваць дзеянні, якія паказвае Надзейка.
Назва: «Паляванне на лісаў»
Узрост: старэйшы
Інвентар: не патрабуецца.
Педагагічнае значэнне: садзейнічае развіццю хуткасці, спрытнасці, хуткасці рэакцыі; выхоўвае пачуцце калектывізму, узаемадапамогі.
Змест: Гуляючыя выбіраюць “паляўнічага” і пяць “лісаў”. Астатнія, узяўшыся за рукі, утвараюць некалькі маленькіх кругоў, якія раўнамерна размяшчаюцца на пляцоўцы. Кожны круг – гэта “нара”, дзе жыве адзін “ліс”. Каля кругоў бегае “ліс”, залазіць у якую-небудзь “нару”, то “ліс”, што ў ей знаходзіцца, павінен адразу ж пакінуць яе і ўцякаць ад “паляўнічага” у другую “нару”. Злоўлены “ліс” становіцца “паляўнічым”.
Правілы гульні: 1. У кожнай “нары” павінен жыць толькі адзін “ліс”. 2. “Паляўнічы” не мае права лавіць “ліса”, які схаваўся ад яго у круг (“нару”).
Назва: «Сонейка»
Узрост: сярэдні.
Інвентар: не патрабуецца.
Педагагічнае значэнне: садзейнічае развіццю хуткасці, хуткасці рэакцыі, спрытнасці, развівае ўвагу.
Змест:гуляючыя становяцца ў круг і бяруцца за рукі. Яны ідуць па крузе прыстаўным шагам, а рукамі робяць узмахі ўперад-назад і на кожны крок кажуць сонейка. Вядучы – сонейка сядзіць на кукішках ў сярэдзіне круга. Гуляючыя разбягаюцца калі сонейка ўздымецца і выпрастае праменні – рукі.
Правілы гульні: усе павінны ўцякаць ад сонейка. Да каго сонейка дакранецца праменем лічыцца злоўленым. На словы: “Раз, два, тры –у круг хутчэй бяжы!” тыя каго сонейка не злавіў, вяртаюцца ў круг.
Назва: «Сляпы музыкант»
Узрост: сярэдні.
Інвентар:шарф, палачка.
Педагагічнае значэнне:развівае увагу на слых, памяць, мысленне, фантазію.
Змест: усе дзеці становяцца ў круг. Аднаму з ix завязваюць вочы i даюць у pyкi палачку. Гэта — сляпы музыкант, ён дакранаецца палачкай да каго-небудзь з дзяцей. Дзіця, да якога музыкант дакрануўся палачкай, падае голас: пішчыць, гудзе, імкнецца змяніць голас, каб сляпы музыкант не здагадаўся, хто гэта. Калі музыкантадгадае, хто падаў голас, той дае на сярэдзіну круга, i гульня працягваецца з новым музыкантам.
Правілы гульні: калі дзіця-музыкант тры разы не пазнае, хто падаваў голас, ён выбывае з гульні.
Літаратура:
- Далучэнне дзяцей да беларускай нацыянальнай культуры./ Мазыр: Белы вецер», 2003г.
- Культура Беларусі ў казках і паданнях: этнакультурная адукацыя дашкольнікаў./ Дубініна Дз.М., Дубінін Дз. Ул. – Мн. “Зорны верасень” 2008г.
- Праменьчыкі выхавання патрыятызму./ Складальнік Паўлаў С.Б. Мазыр 2009г.
Беларускамоўны дзень у дашкольнай установе
... Нібы маці, берагчы
Працаўніцу нашу - мову,
Бо яна - жыцця зачын
І пачатак песні новай.
А. Сіпакоў
Адна з галоўных задач выхавання і навучання дзяцей дашкольнага ўзросту - далучэнне да нацыянальных і агульначалавечых каштоўнасцей. Гэта праца немагчыма без далучэння дзяцей да роднай беларускай мовы. ВЕЛЬМІ ВАЖНА навучыць сенняшніх дзяцей з павагай ставіцца да беларускай мовы, разумець яе, а таксама бегла на ёй размаўляць. Яны мала чуюць родную мову ў шырокім ужытку, а таму маюць бедны слоўнікавы запас, іх маўленне знаходзіцца пад уплывам рускай мовы. Хоць наша ўстанова і з'яўляецца рускамоўнай, але мы шмат ўвагі ўдзяляем развіццю менавіта беларускага маўлення дзяцей. Кожная пятніца ў нашай дашкольнай ўстанове - беларускамоўная. Усе заняткі з выхаванцамі сярэдняга і старэйшага дашкольнага ўзросту праводзяцца толькі на беларускай мове, што садзейнічае фарміраванню ў выхаванцаў цікавасці і станоўчых адносін да роднай мовы, краіны, вытокаў культуры беларускага народа.
Педагогі, а таксама супрацоўнікі дашкольнай ўстановы таксама размаўляюць у гэты дзень толькі на роднай мове.
Размаўляйце, калі ласка, і вы з намі па-беларуску!