Тэатралізаваная экалагічная забава "Лясныя прыгоды"

28.07.2022

У "Дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці" вялікая ўвага адводзіцца экалагічнаму выхаванню, дзе пашыраюцца ўяўленні аб раслінах і жывёлах лесу, асаблівасцях іх жыццядзейнасці; выхоўваецца эмацыянальнае і эстэтычнае стаўленне да прыроды, адказнасць за стан прыроды бліжэйшага акружэння. Сёння у дзяцей сярэдняй групы адбылося тэатралізаваная экалагічная забава "Лясныя прыгоды". Лясныя жыхары Мядзведзь, Вожык і Дзяцел, ролі якіх выконвалі самі дзеці, напомнілі правілы паводзін у лесе. Разам з героямі дзеці адгадвалі лясныя загадкі, спявалі "ягадныя частушкі", танцавалі, гралі на музычных інструментах. Выхаванцы добра запомнілі: прыроду трэба берагчы! Усе ў ёй цудоўна і значна: і матылёк, і мурашка, і птушка, і кожная кветачка. Без іх нам будзе сумна і няўтульна.

  

 

Подготовил: педагог дополнительного образования Балинская Т.Н.